У МУС Беларусі зьнізілі колькасьць квотаў на наданьне статусу ўцекачоў

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі вызначыла на 2026 год квоты для рэгіёнаў для рэгістрацыі хадайніцтваў аб наданьні статусу ўцекача, дадатковай абароны або прытулку ў Беларусі.

Як вынікае з апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастановы ведамства, у 2026 год па статус уцекача могуць зьвярнуцца 2 300 чалавек.

Найбольшыя квоты атрымалі Гомельская (420 чалавек) і Менская (400) вобласьці. Для Берасьцейскай вобласьці квоты вызначылі на ўзроўні 360 чалавек, для Віцебскай — 380, для Горадзенскай — 360 і для Магілёўскай — 380.

У 2025 годзе было 2 400 квотаў для ўсіх вобласьцяў Беларусі. Найбольшыя — па 450 — атрымалі тады Берасьцейская, Гомельская і Менская.

У Беларусі не публікуюць афіцыйных зьвестак аб колькасьці іншаземцаў, якія атрымалі статус уцекача ці дадатковую абарону. Некаторыя крыніцы паведамляюць, што за чатыры гады з 2021 году статус уцекача атрымалі прыблізна 870 іншаземцаў.

svaboda.org