Алег Кулеша: “Лагістыку дапамогі вызваленым трэба дапрацоўваць”

Алег Кулеша

Апошняй партыі вызваленых палітвязняў была аказана немалая дапамога дэмакратычнай супольнасцю замежжа, але хібы застаюцца. Паводле сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Алега Кулешы, лагістыку дапамогі вялікай колькасці вызваленых трэба дапрацоўваць, паколькі наперадзе яшчэ вельмі шмат такіх сустрэч.

Гаворыць Алег Кулеша:

– З тым, што ім патрэбна вучыцца самастойнасці, я цалкам згодны. Тое, што з імі ў Варшаве тут таксама “перацацкаліся”, я таксама згодны. Тое, што існуе “бардак” у дапамозе, гэта таксама ёсць. І ад гэтага не сысці, таму што фактычна не была адладжана праца па дапамозе, усё ішло хаатычна. На жаль, гэта так, але гэта першы досвед, і ён абавязкова будзе выкарыстаны для наступных магчымых такіх вялізных колькасцяў людзей.

Дапамога людзям, якія па палітычных матывах гадамі знаходзіліся ў жудасных месцах зняволення дыктатара – гэта вельмі важная тэма, і яна выклікала спрэчкі ў дэмакратычным асяроддзі замежжа. Але абмяркоўваць яе неабходна, каб выпрацаваць адзіны аб´ектыўны падыход, кажа Алег Кулеша.

racyja.com