Выйшла аўдыяверсія кнігі Паўла Севярынца “Каменнае сэрца”

“Каменнае сэрца” — зборнік эсэ палітыка, журналіста, пісьменніка, публіцыста і палітвязня Паўла Севярынца, напісаных на “сутках”, “хіміі” ў папярэднія перыяды зняволення па крымінальных справах.

Кніга выйшла ў межах серыі “Беларуская турэмная літаратура” і дасяжная для праслухоўвання на сайце audiobooks.by.

Павал Севярынец — лаўрэат літаратурных прэмій Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча, імя Францішка Аляхновіча, прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Былы палітвязень.

Слухаць кнігу.

t.me/s/bellitinfo