Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі ўбачаць, між іншым, і памятныя рэчы ўдзельнікаў паўстання.
Больш за 300 экспанатаў, сярод якіх жывапіс, графіка і творы такіх мастакоў, як Артур Гротгер, Максіміліян Герымскі ці Яцэк Мальчэўскі, уключаны ў выставу, прысвечаную 160-годдзю Паўстання 1863-1864 гадоў у Каралеўскім замку ў Варшаве. Выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года» пра найбуйнейшае і доўгатэрміновае незалежніцкае паўстанне будзе дасяжная для наведвальнікаў да 16 красавіка.
Дырэктар Каралеўскага замка Войцех Фалькоўскі патлумачыў, што выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае і чалавечае вымярэнне. Ён дадаў, што выстава мае за мэту выразна праілюстраваць факты і людзей, абудзіць эмоцыі.
Куратар выставы Ганна Чэкай паведаміла, што наведнікі ўбачаць, між іншым, памятныя рэчы ўдзельнікаў паўстання. Гэта фотаздымкі, цывільнае адзенне і форма, зброя, патрыятычныя ўпрыгажэнні, асабістыя рэчы, такія як дзённікі або лісты да блізкіх.
Экспанаты паходзяць з музеяў Польшчы, Літвы і Украіны. Асабліва важным элементам выставы зʼяўляюцца прадметы, знойдзеныя падчас археалагічных раскопак на гары Гедыміна ў Вільні, дзе выпадкова былі выяўлены чалавечыя парэшткі. Пасля экспертызы высветлілася, што гэта парэшткі студзеньскіх паўстанцаў, публічна пакараных смерцю у 1864 годзе на Лукіскім пляцы ў Вільні.
Выставу можна наведаць да 16 красавіка. Пра квіткі, час працы можна даведацца тут.
Тэкст паводле polskieradio.pl,
фота budzma.org, zamek-krolewski.pl