Амаль 300‑старонкавая кніга мемуараў пісьменніцы, што апісвае многіх цікавых асобаў,
Кніга ўспамінаў «У Вільні і літоўскіх дварах, успаміны 1815—1843 гадоў» — гэта пераклад знакамiтых успамiнаў пiсьменнiцы Габрыэлi Пузынi зроблены па арыгінальным тэксце: «Gabrjela z Guntherow Puzynina. W Wilnie i w dworach litewskich: pamietnik z lat 1815 — 1843. Wilno, 1928», паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

Пераклад і каментары зрабіў краязнаўца Леанід Лаўрэш. Выдавецтва «Издательские решения».
Амаль 300‑старонкавая кніга мемуараў пісьменніцы, што апісвае многіх цікавых асобаў у часе і кантэксце п.п. XIX cт. а таксама лад жыцця краю, спадабаецца шырокаму колу аматараў беларускай старасвеччыны.
Можна замовіць на «Озон» па спасылцы.
Габрыэля Пузыня (1815—1869) — польская пісьменніца і мемуарыстка, падарожніца. Нарадзілася ў Вільні ў сям’і графа Гюнтэра. Выйшла замуж за князя Тадэвуша Пузыню.

Трымала літаратурны салон у маёнтку мужа Гарадзілава на Маладзечаншчыне, сабрала мастацкую калекцыю, бібліятэку. У 1850‑я г. гасцямі літаратурнага салону Габрыэлі Пузыні былі Уладзіслаў Сыракомля, Станіслаў Манюшка, Эдвард Жалігоўскі, Уладзіслаў Міцкевіч (сын паэта Адама Міцкевіча).
Пісала па-польску з 12 гадоў, у Вільні з друку выйшлі некалькі яе паэтычных зборнікаў, некаторыя перакладзеныя на беларускую мову.
У канцы жыцця на падставе дзённіка, які вяла з юначых гадоў, уласнай перапіскі і дакументаў і напісала ўспаміны «Мая памяць», даведзеныя да 1867 г. Кніга — панарама жыцця ўсіх слаёў грамадства паўночна-заходняй Беларусі і Вільні.
