Удзельнікі аўтамарафону ўшанавалі памяць Міраслава Лазоўскага ў Роўне

Удзельнікі аўтамарафону ўшанавалі памяць Міраслава Лазоўскага ў Роўне. Пра гэта паведаміла Таварыства спрыяння абароне Украіны.

Падзея адбылася каля каля будынка рэгіянальнага аддзялення ТСАУ (Таварыства спрыяння абароне Украіны), дзе быў арганізаваны фініш пралога марафону «Жытомір — Роўна».

Удзельнікаў марафону віталі кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі Мікола Скіба, а таксама адміністрацыя і інструктары аўташколы. Па традыцыі Раман Шчыпкоў ад імя Жытомірскай вобласці перадаў эстафету з караваем ад Жытомірскай вобласці. Затым на сцягу ТСАУ, раскінутым на капоце легендарнага аўтамабіля «Чорны Запарожац», былі пакінуты аўтографы.

Прысутнічалі ганаровыя госці — сям’я загінулага Героя Украіны Міраслава Лазоўскага. Алена, сваячка Героя, уручыла «Кубак памяці» кіраўніку рэгіянальнай арганізацыі, а малодшы пляменнік Лазоўскага атрымаў ад Таварыства памятны медаль.

Пасля гэтага было зроблена сумеснае фота з сямімятровым украінскім сцягам і ахвотныя каталіся на аўтамабілі «Запарожац».


Пяць добраахвотнікаў з Беларусі загінулі пад Бахмутам, дзе ўжо амаль год ідуць жорсткія баі паміж расійскімі акупантамі і ўкраінскімі абаронцамі.

Сярод іх быў 49-гадовы мінчанін Міраслаў Лазоўскі. У 1995 годзе ён далучыўся да «Згуртавання беларускіх вайскоўцаў», а пазней стаў сузаснавальнікам «Белага легіёна» — патрыятычнай арганізацыі, якая займалася дапрызыўнай падрыхтоўкай моладзі. Дзейнасць арганізацыі спынілася ў пачатку 2000-х гадоў. У 2013 годзе Міраслаў Лазоўскі заснаваў кніжную серыю «Беларусь у войнах», мэтай якой было распаўсюджванне навуковых і папулярных выданняў па гісторыі Беларусі. Ён працаваў у выдавецтве «Кнігазбор», якое ўлады закрылі ў студзені 2023 года. У сакавіку 2017 года Лазоўскі быў арыштаваны разам з больш чым трыццаццю іншымі асобамі ў межах так званай «Справы патрыётаў». Крымінальную справу неўзабаве прыпынілі, а пасля закрылі. Пасля пратэстаў 2020 года ён пераехаў ва Украіну. З пачаткам поўнамаштабнай расійскай агрэсіі ён далучыўся да шэрагаў беларускіх добраахвотнікаў, хоць і не афішаваў свой удзел у баявых дзеяннях.

Паводле tsou.org.ua