Шпіёнскі трылер пра Рамана Пратасевіча забаранілі ў Беларусі

Мінінфармацыі абнавіла спіс друкаваных выданняў, распаўсюд якіх здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. То-бок яны забароненыя ў краіне.

Uzum Market

Сярод іх шпіёнскі раман французскага пісьменніка Марка Леві «Ноа». Раней ён ужо быў унесены ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Дзеянне рамана разгортваецца ў маі 2021 года. Годам раней хатняя гаспадыня Святлана (прозвішча не называецца) перамагае на прэзідэнцкіх выбарах дыктатара Лучына. Спецслужбы вывозяць Святлану з дзецьмі за мяжу, а яе мужа Мікалая адпраўляюць у турму.

У Мінску гіне грамадская актывістка і ўдзельніца супраціву Дар’я, якая расследавала карупцыю сярод вышэйшага кіраўніцтва краіны. Таксама ўлады прымушаюць сесці ў Мінску рэйс Афіны — Вільня з Раманам Пратасевічам і Сафіяй Сапегай на борце.

У Мінск прылятае ізраільская журналістка Джэніс, якая належыць да групоўкі хакераў «Дзевяць». Яна сяброўка Марыі і павінна знайсці Пратасевіча, якога ўтрымліваюць на Акрэсціна.

Акрамя таго, у спіс дадалі яшчэ 12 твораў:

  • «Злачынствы ў малюнках для дзяцей. Хто вінаваты?» — Мадэста Гарсія;
  • «Злачынствы ў малюнках: Забойства або самагубства?» — Мадэста Гарсія;
  • «Прытулак смерці» — Мараль Атмаджа;
  • «Ненадзейная кроў» — Марыя Салаўёва;
  • «Ілюзія падзення» — Лія Аструм;
  • «Арахнід» — І. В. Афелія;
  • «Кангруэнт» — Вераніка Дэсманд;
  • «Тыя нямногія, што нясуць смерць» — Алексіс Патан;
  • «Тыя нямногія, што нясуць цемру» — Алексіс Патан;
  • «Даражэнькая» — Сі Джэй Скьюз;
  • «Пакой» — Х’юберт Сэлбі-малодшы;
  • «Спіс ценяў» — Джэйд Прэслі.

nashaniva.com