
Міністэрства інфармацыі абнавіла свой спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У яго трапіў шэраг старонак у Instagram і Facebook.
Паводле рашэння суда Ушацкага раёна ад 9 кастрычніка ў спіс дадалі старонку ў Instagram “ХАТКА- беларускае культурнае таварыства. Гданьск”. Той жа суд у той жа дзень прызнаў “экстрэмісцкай” інфармацыйную прадукцыю акаўнта ў Instagram “СТУДЫЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ТАТУIРОЎКІ Варшава”.
Акрамя таго, у спіс унеслі:
- акаўнты ў Instagram “siarheihun”, “dariashulc”.
- акаўнты ў Facebook “Yana Zmagar”, “Aliaksei Tsyhankou”, “Беларускiя Студэнты за Свабоду”, “Смяротнае пакаранне ў Беларусi”, “Alexander Esenin”, “Баста”, “Volha Aheyeva”, “Symon Gromyko”.
Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.
