
Спробы афіцыйнага Менска выкарыстаць тэму палітвязняў як разменную манету для дыялогу з Захадам зайшлі ў тупік.
Ілюзіі наконт таго, што Вашынгтон можа націснуць на Еўропу дзеля зняцця санкцый, канчаткова развеяліся. Кажа беларускі юрыст і палітык, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года, сябра Каардынацыйнай Рады Алесь Міхалевіч:
– Перамовы зайшлі ў тупік, таму што тых палітвязняў, якіх Лукашэнка быў гатовы вызваліць у абмен на тое, каб стаць рукапаціскальным для Злучаных Штатаў Амерыкі, ужо вызвалілі. Цяпер, я думаю, ёсць вялікае чаканне, што Злучаныя Штаты пачнуць здымаць санкцыі — не толькі амерыканскія, але і еўрапейскія. Што Еўропа для Беларусі адкрыецца для гандлю, у тым ліку для палітычных перамоў і ўсяго астатняга.
Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, на сёння, 26 лістапада ў Беларусі налічваецца 886 палітвязняў. А з пачатку прэзідэнцкай кампаніі-2020 палітвязнямі былі прызнаныя 4872 чалавекі.
