Менеджар культуры Сяргей Макарэвіч выйшаў на волю

Пасля пяці месяцаў за кратамі  ў гродзенскай турме № 1 выйшаў на волю менеджар культуры Сяргей Макарэвіч. Пра гэта паведамляе старэйшая газета Беларусі.

Па якой справе праходзіў Сяргей Макарэвіч і на якіх умовах вызвалены, пакуль невядома.

Нагадаем, Сяргея Макарэвіча затрымалі 4 лістапада пасля ператрусу ў яго дома. Меркавалася, што ён праходзіць па справе «Маёнтка Падароск». Як і Фонд «Вяртанне», у якім працаваў Сяргей, «Маёнтак Падароск», ініцыятыва па аднаўленні старой сядзібы пад Ваўкавыскам, фінансаваліся бізнэсоўцам і мецэнатам беларускага паходжання Паўлам Падкарытавым.

budzma.org