Новы герой відэа — беларускі паэт Аркадзь Куляшоў. Андрэй Хадановіч на сваім ютуб-канале распавядае пра цуд пранізлівага любоўнага верша «Бывай», які зрабіўся культавай песняй «Алеся».
У новым выпуску даведаецеся:
- чаму першым псеўданімам паэта быў Куляшоў-Няшчасны;
- як адбылося першае знаёмства аўтара з літаратарамі Таўбіным і Астапенкам і што здарылася з іх сяброўствам далей;
- чаму другі зборнік паэзіі Куляшоў называў сваім першым і прычым тут Міхась Чарот;
- як паэт адмовіўся развесціся з жонкай, хаця таго патрабавала партыя;
- чаму пасля асуджэння дыктатуры Сталіна на ХХ з’ездзе КПСС Куляшоў часова нічога не пісаў;
- што праўда, а што не ў паэме аўтара «Маналог»;
- у чым заключаецца містыфікацыя твора «Бывай»;
- чаму гісторыя з галоўным вершам паэта нагадвае шахматную партыю;
- як песню «Алеся» спявалі ў космасе.