Алена Анісім на волі, але без працы

«Хто перажываў, хваляваўся за Алену Анісім і цікавіцца яе лёсам, спадырыня Алена ўжо на волі, адбыла 12 сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачанні ў дробным хуліганстве», — напісала ў фэйсбуку праваабаронца Таццяна Равяка.

Нагадаем, што па былую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў і кіраўніцу ліквідаванага ў лістападзе 2021 года Таварыства беларускай мовы Алену Анісім прыйшлі 17 мая проста на яе прцоўнае месца – у Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук. Пасля ніякіх звестак пра яе не было.

Як высветлілася, па версіі міліцыянераў, Анісім “агрэсіўна сябе паводзіла ў РАУС”, за што і была асуджана да адміністрацыйнага арышту. Як распавялі нам сябры Алены (сама яна пакуль адыходзіць ад таго, што адбылося, на лецішчы і на тэлефонныя званкі не адказвае), за гэты час з Акадэміі навук яе звольнілі.

nv-online.info