У новым выпуску: Як зроблены першы беларускі сатырычны раман, як герой забіў свайго аўтара і як сталася так, што самыя бУйныя самсоны самасуі захапілі ўладу ў Беларусі.
“Я — асноўны рычаг культуры ў раёне, мае абавязкі вельмі складаныя… Я — сябра жаночай камісіі РКВ… Я — райліт і райахова здароўя, райМОПР, райхім. А самае дзіўнае для мяне гэта тое, што я сябра раённай абортнай камісіі”.