Пра гэта паведамляецца на стронцы праекта «Кніжны воз» у Фэйсбуку.
«Надвор’е прынесла сумёты снегу, а мы нясем святочны настрой.
А калі ў вас яго яшчэ няма, то самы час выправіцца на пошукі. Мы падрыхтавалі цэлую серыю калядных падарункаў. І гэта не толькі кнігі.
Першы сюрпрыз будзе музычны — альбом «Дорыць нам Раство» ад гурта «Прадвеснік».
Чаму менавіта на Раство з’яўляецца нейкае ўнутранае прадчуванне цуду? Чаму на Раство хочацца стаць лепшым, праявіць увагу і любоў да іншага?
Стваральніца гурта Алена Сітнік перакананая, што адказы на гэтыя пытанні вельмі лёгка знайсці ў калядных спевах, бо яны распавядаюць нам гісторыю Першага Раства. Гісторыю цудоўнага нараджэння Збаўцы ўсіх людзей Ісуса Хрыста. Найвялікшы цуд адбыўся — Бог уцелавіўся.
«Гэты альбом мы, гурт Прадвесьнік, падрыхтавалі на Раство 2017 года ў якасьці падарунка на дзяцячае сьвята. Сёньня тыя дзеці, якія саліравалі ў гэтым альбоме, ужо дарослыя падлеткі. У іх вельмі памяняліся галасы. Але яны з такой жа шчырасьцю працягваюць узносіць сьпевы падзякі і хвалы Хрысту», — распавядае Алена Сітнік, стваральніца гурта Прадвеснік.
Музычны альбом «Дорыць нам Раство» можна паслухаць тут.