
Міністэрства інфармацыі Беларусі 21 верасня чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Facebook-акаўнт Mikola Dziadok (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/happymikola), дададзены ў гэты спіс, належыць блогеру і журналісту, былому палітвязню Міколу Дзядку. Пасля вызвалення з‑за кратаў у верасні 2025 года Дзядок быў прымусова вывезены за межы Беларусі. Цяпер ён жыве ў Вільні, працягвае весці блог і сацсеткі, піша на грамадска-палітычную тэматыку.
Акаўнт Міколы Дзядка ў Facebook прызнавалі «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» двойчы. Першы раз — у траўні 2025 года, тады змест рэсурсу палічыў «экстрэмісцкім» суд Цэнтральнага раёна Мінска. Другі раз такое самае рашэнне прыняў 18 верасня 2026 года суд Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі і TikTok-акаўнт Daily World News (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@daily_world_news56). «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» 17 верасня 2026 года яго прызнаў той самы суд Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
TikTok-акаўнт Daily World News размяшчае кароткія навінавыя зводкі ў відэафармаце пра падзеі з усяго свету. Старонка мае 14 800 падпісчыкаў.
