21 ліпеня ў Вільні адкрываецца выстава «Вязьмо» Кацярыны Пікірэні

Праект «Вязьмо» даследуе эстэтычную і містычную складовыя беларускіх літар, спрабуе намацаць мяжу, на якой знак пачынае перарастаць у абстрактны ўзор.

Гэты графічны эксперымент прысвечаны трывожнай сувязі з бабулямі, наймагутнейшымі полюсамі радаводаў.

«Вязьмо» не толькі пра любоў і памяць, але таксама пра сузалежнасць, разгубленасць і супярэчлівы досвед. А найперш — пра гаючую сілу ўчаснага вандалізма, бо памяць немагчыма зберагчы, не параніўшы яе.

Кацярына Пікірэня. “Вязьмо”

Куратар выставы Андрэй Антонаў

Дзе: Беларускі Віленскі музэй імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20, Вільня)

Калі: 21 ліпеня 2023, 18:30

Выстава працягнецца два месяцы.

Пра падзею на Facebook.

Болей пра праект «Вязьмо» — тут.

Кацярына Пікірэня нарадзілася ў Вызне, вырасла ў Менску. Сышла з чацвёртага курса медычнага ўніверсітэта, каб працаваць ў кнігарні і выдавецтве «Логвінаў», вучылася графічнаму дызайну ў Мілане і Празе.

Кацярына Пікірэня. “Вязьмо”

Цяпер займаецца дызайнам, ілюстрацыяй і вёрсткай кніг, а таксама ладзіць персанальныя тыпаграфічныя эксперыменты. Выкладчыца выдавецкага дызайна і тыпаграфікі Prague City University.

budzma.org