Вольны Беларускі ўніверсітэт запрашае на анлайн-курсы падчас вакацый

Летнія анлайн-курсы ВБУ — бясплатныя і разнастайныя.

Вольны Беларускі ўніверсітэт разам з Беларускай акадэміяй ў рамках супольнага праекту з Вышэйшай школай менеджэрскіх кадраў у Коніне, падтрыманага Фондам міжнароднай салідарнасці, абвяшчае набор на 4 асінхронныя і 2 анлайн-курсы беларускіх выкладчыкаў:

— Канфлікты ў Еўразіі

— English through Politics

— Mass Media Texts in English

— Усе мы родам з дзяцінства?

— Параўнаўчае канстытуцыйнае права: Беларусь і сусветны досвед

— Палітычныя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў

Падрабязнае апісанне курсаў пры запаўненні заяўкі, а таксама тут.

Чаму варта падавацца?

Курсы ВБУ даступныя анлайн, таму можна вучыцца ў зручны для вас час і ў зручным тэмпе.

Выкладчыкі — эксперты ў сваіх галінах, гатовыя падзяліцца сваімі ведамі і досведам.

А яшчэ, па заканчэнні кожнага курса, вы атрымаеце сертыфікат, які пацвярджае ваша паспяховае праходжанне.

Удзельнікі будуць мець магчымасць захаваць ананімнасць падчас анлайн-навучання.

Прыём заявак: да 23 ліпеня.

Запоўніць анкету — тут. Увага: запаўненне заяўкі не гарантуе навучанне.

Адбор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове.

Рэгламент набору і правілы ўдзелу тут.ВБУ ў Facebook, у InstagramTelegramLinkedIn.