У міжнародны дзень моладзі 12 жніўня у Вільні пройдзе кірмаш RADA Market

RADA Market – кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў, дзе кожны жадаючы можа атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення.

“Запрашаем пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў і набыць іх прадукцыю”, — кажуць арганізатары.

Сярод прадстаўленых ініцыятыў будзе Валанцёрская служба “Вясны”, кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasna, Майстэрня паштовак салідарнасці ды іншыя, будзе магчымасць атрымаць бясплатную кансультацыю ад Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека.

racyja.com