16.08: OMNI academia запрашае на вечар беларускай паэзіі «Вольныя чытанні»

16 жніўня 2020 года адбыўся найбуйнейшы мітынг у гісторыі незалежнай Беларусі, калі беларусы выйшлі на вуліцу, бо імкнуліся пазбавіцца ад шматгадовай дыктатуры.

«Мы адзначаем трохгоддзе гэтай падзеі праз вечар беларускай паэзіі «Вольныя чытанні», які адбудзецца 16 жніўня а 19-й. Усе ахвотныя прачытаюць вершы беларускіх аўтараў у нашай утульнай гасцёўне», — паведамляе OMNI academia.

На вечары прагучаць творы са зборнікаў «Не расстраляныя», вершы Таццяны Сапач і Уладзіміра Караткевіча.

Вы можаце прачытаць вершы сваіх любімых аўтараў ці проста прыйсці і паслухаць беларускую паэзію, а OMNI academia пачастуе кавай ці гарбатай. Прыносьце, калі ласка, свае ўлюбёныя напоі і добры настрой.

Адрас: Aukštaičių g. 6-30, 11341 Vilnius

Запіс у каментарах да паведамлення.

Уваход — данат €10