У Варшаве пройдзе фэст беларускай музыкі «Грай»

Фестываль адбудзецца 1 верасня. Зайграюць гурты Volski, «Дай Дарогу!», Dzieciuki, J: Морс, :B: N: і The Superbullz. Afterparty — Papa Bo Selektah. Вядучыя — Марына Савіцкая і Аляксандр Памідораў.

Акрамя музычнай праграмы, падчас фэсту «Грай» можна будзе пачаставацца на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце: карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксэсуары, сувеніры з нацыянальнай сімволікай і г. д.

Ад 15 гадзіны і да асноўнай музычнай праграмы будзе вольная сцэна, на якой заграюць маладыя беларускія выканаўцы.

Дата: 1 верасня

Час: ад 15:00

Месца: летняя пляцоўка Odessa Club (ul. Kolejowa 8/10, Warszawa)

Квіткі: ад 120 злотых, замовіць можна тут.

budzma.org