02.09: У Сопаце адбудзецца MARA FEST

2-га верасня ў Сопаце адбудзецца мультыкультурная музычная падзея на беразе мора, якая збярэ на адной сцэне вашых сяброў і лепшых артыстаў з Польшчы, Украіны і Беларусі.

  • Sarsa @sarsa_markiewicz
  • Brodka @missbrodka
  • Іван Дорн @dorn_ivan
  • Ляпiс Трубецкой @lyapis98
  • Navi Band @naviband
  • Intelligency @intelligency_band

MARA FEST @marafest.pl – гэта атмасферны дабрачынны музычны фестываль. Месца, дзе вы сустрэнеце аднадумцаў, паслухаеце добрую музыку, нацешыцеся прыгожай прыродай і ажыццявіце сваю мару.

Што будзе:

  • вялікая разнастайнасць зон актыўнасці
  • сустрэчы з папулярнымі блогерамі і інфлюэнсерамі
  • на працягу ўсяго фестывалю будуць працаваць актыўныя зоны для дзяцей, спартыўныя і лагічныя гульні
  • стэнды рукадзелля, дзе вы зможаце знайсці нешта для сябе, а таксама для сваіх сяброў і тым самым падтрымаць таленавітых дзяцей са сваёй краіны
  • таксама будзе зона ежы і напояў, каб задаволіць смак кожнага гурмана
  • сэрцам фестывалю, вядома ж, стане музычная сцэна. Мы абяцаем, што выступленні артыстаў і гасцей фестывалю нікога не пакінуць абыякавымі.
  • але самае галоўнае, мы разам зробім вялікую і важную справу
  • дапаможам сабраць грошы для фонду „Маша” @masha.foundation, дабрачыннага фонду, які дапамагае жанчынам і дзецям ва Украіне.

У абмежаванай колькасці будуць білеты-кемпінгі коштам 100 злотых (пры ўмове пакупкі 2х білетаў на фестываль, кемпінг знаходзіцца ў маляўнічым месцы каля самага мора ў Сопаце).

Білеты

Старонка ў інтэрнэце: marafest.pl

racyja.com