На заняткі запрашаюцца дзеткі ад 5 да 14 гадоў. Сустрэчы будуць праходзіць на беларускай мове. У школе навучаць сцэнічнай мове, акцёрскаму майстэрству, народным танцам і нават дадуць урокі ігры на музычных інструментах.
Заняткі будуць складацца з дзвюх частак: тэатральнае майстэрства і фальклорна-выканаўчыя практыкі. Таксама плануюцца майстар-класы па выяўленчым мастацтве, народных спевах і яшчэ шмат чаго цікавага. У школе кажуць, што ў залежнасці ад колькасці колькасці ахвотных будзе 2 ці 3 групы.
Выкладчыкі школы — гэта актор тэатру і кіно з 25-гадовым досведам Сяржук Тоўсцікаў і выканаўца на дудзе, навуковец Вячка Красулін.
Заняткі будуць праходзіць па суботах па адрасе Maironio g., 11 (прыватная школа Stembridge).
«Таксама мы разглядаем магчымасць правядзення яшчэ аднаго занятку ўвечары па буднях», — запрашаюць беларускіх дзетак на заняткі.
- Кошт урокаў — 50 еўра на месяц, але для для сем’яў, якія знаходзяцца ў складанай матэрыяльнай сітуацыі, магчымыя зніжкі.
- Арганізацыйная сустрэча для бацькоў і дзетак адбудзецца 2 верасня ў 11.00 у школе Stembridge па адрасе Maironio, 11.
- Калі вы зацікаўленыя ў наведванні студыі, а таксама па ўсіх іншых пытаннях пішыце ў Direct ці ў тэлеграм на @unieskladanaje_contact.