У Варшаве пройдзе музычны фестываль і кірмаш. Уваход вольны

У Варшаве 26-га жніўня адбудзецца „Aquatica Festival”. На імпрэзе выступяць беларускія, польскія і ўкраінскія фанк-, соўл-, рок-, этна- і не толькі артысты. „У нас будзе вялікая праграма”, – кажуць арганізатары падзеі Леа і Чэслаў.

— Будзе многа музыкаў, як і ўкраінскіх, так і польскіх, так і беларускіх. Музыка для ўсіх, бо ўваход бясплатны.

— Апрача музыкі будзе кірмаш, будзе многа рамеснікаў, што будуць прадаваць усякія ручныя вырабы. Гэта могуць быць маечкі, бранзалецікі, працы розных мастакоў. Таксама будзе майстр-клас у маляванні акварэллю.

Уваход на імпрэзу будзе вольным. Пачатак а 15:00.

Марына Савіцка, racyja.com