Цэнтр беларускай салідарнасці атрымаў ад Кіравання справамі замежнікаў падрабязную інфармацыю пра колькасць беларусаў, якія жывуць у Польшчы.
Паводле нефармальных ацэнак польскіх дзяржаўных органаў, у Польшчы зараз могуць знаходзіцца больш за 300.000 грамадзянаў Беларусі.
Статус бежанца за апошнія тры гады атрымалі 414 беларусаў, амаль 7,5 тысяч звярнуліся па міжнародную абарону. Ад жніўня 2020-га Польшча выдала беларусам больш за 52 тысячы гуманітарных візаў і амаль 114 тысяч візаў па праграме Poland Business Harbour.
Паводле t.me/cbs_help