29 жніўня ў Сопат завітае беларускі «Team Тэатар» са спектаклем «3@.мова» паводле старажытных песен і рытуалаў Палесся.
Дата: 29 жніўня. Час: 17:00 (час мясцовы). Месца: ul. Malczewskiego 21, Sopot.
Спектакль створаны па матывах старажытных песень і рытуалаў Палесся — унікальнага рэгіёна сучасных Беларусі і Украіны.
У спектаклі выкарыстоўваецца замова — старадаўні знікаючы жанр вуснай народнай творчасці, якому здаўна прысвойваюцца містычныя якасці.
«3@.мова» — гэта спроба адраджэння архаічных традыцыяў i надання ёй якасцяў, уласцівых сучаснай культуры цыфравой эпохі.
Ідэя: Максім Шышко
Музыка: Мікіта Залатар
Гук/святло: Андрэй Бардухаеў
Акцёры: Андрэй Новік, Дар’я Новік, Марыя Пятровіч.
Квіткі коштам 50 зл. можна будзе набыць на месцы.
Рэгістрацыя праз анкету.