02.09: «Мова Нанова» ў Рызе распачынае новы сезон

У суботу, 2 верасня, рыжская «Мова Нанова» адкрывае новы сезон.

Дата: 2 верасня. Час: 14.00 (час мясцовы). Месца: Pils iela 21, Рыга. 

Прыходзьце святкаваць пачатак ды абмяркоўваць усё, што за лета прачыталі ды паглядзелі. І вывучаць новыя слоўцы па тэме «Адзенне» — з яе пачнуць. 

Бярыце дзяцей, мужоў і жонак, сясцёр, братоў і іншых сваякоў, і далучайцеся. 

Уваход вольны!

racyja.com