Мікіта Мелказёраў запусціў новы гістарычны праект пад назвай «Кайлі Міндоўг»

На канале КАЙЛІ МІНДОЎГ вядомы беларускі блогер будзе распавядаць пра незабытыя старонкі гісторыі Беларусі, беларускую беларускасць, гонар звацца нашчадкамі вялікіх сыноў нашай Радзімы і асалоду ад ужывання і гучання роднай мовы.

«Пасля гістарычных выпускаў „маліны“ з Зянонам Пазьняком і Цімафеем Акудовічам мы сабраліся з камандай і вырашылі, што маё неафітства можна выкарыстоўваць больш і лепей», — распавёў Мікіта ў сваім instagram

Мікіта Мелказёраў. Фота з інстаграм-акаўнта блогера

«Беларуская гісторыя, якая нібыта распачалася з пацалунка ў засмокт першых партызанкі і партызана, — прапагандысткі наратыў. І наратывы гэтыя праз сённяшнюю сітуацыю далёка не пакрысе ідуць у бок Расіі. А там гісторыю ўмеюць гвалтаваць прафесійна», — дадаў Мікіта.

Мелказёраў падкрэслівае: ніякіх прэтэнзій на гісторыка ў яго няма.

«Як быў неафітам і дылетантам, так і застаюся».

У першым выпуску блогер паразважаў, чаму ж беларусы — гэта не рускія, гісторыя пра «брацкія народы» — гэта проста кавалак лайна, а адзіная з Расіяй гісторыя — гэта пра акупацыю, а не волю народа.

За 22 гадзіны відэа набрала амаль 5000 праглядаў і пад дзве сотні станоўчых водгукаў і падзяк.

budzma.org