Нобелеўскі лаўрэат, адзін з найвялікшых паэтаў ХХ стагоддзя, а таксама блізкі да беларусаў па ідэях і светаадчуванні: біяграфія Чэслава Мілаша ў новым выпуску на канале CHADANOVIČ.
«Найвялікшай пагрозай для Мілаша была Расія і Расійская імперыя, як бы яна ні называлася ў розныя дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя. У сваім знакамітым аўтабіяграфічным эсэ »Родная Еўропа« Чэслаў Мілаш дзеліць людзей на дзве катэгорыі: тых, хто разумеюць Расію, і тых, хто яе не разумее, адносячы сябе, зразумела, да першай», – распавядае паэт Андрэй Хадановіч.
Таксама з выпуска вы даведаецеся:
- чаму Мілаш лічыў сябе літвінам і нашчадкам ВКЛ;
- як выглядае Ворша ў адным з вершаў аўтара;
- як уплывала Расійская імперыя на жыццё паэта;
- як Мілаш збег з акупаванай Сталіным Вільні ва акупаваную Гітлерам Варшаву;
- чаму свой верш пра Халакост аўтар назваў “Кампа дзі ф’ёры” і прычым тут Джардана Бруна;
- як у 1951 годзе Мілаш стаў персонай нон грата ў Польшчы;
- чаму пасля вяртання ў Польшчу літаратар селіцца ў Кракаве;
- хто перакладаў Мілаша на беларускую мову;
- як Мілаш зрабіўся адным з галоўных патронаў міжнароднага фестывалю “Вялікае княства паэзіі”, які быў прыдуманы ў Менску.