У Беларусі зацвердзілі сістэму абмену дадзенымі з Расеяй пра замежнікаў

фота ілюстрацыйнае

Палажэнне аб парадку функцыянавання інфармацыйнай сістэмы абмену звесткамі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства з Расеяй зацвердзілі ў Беларусі. Гэта абумоўлена пастановай Савета Міністраў ад 31 сакавіка 2025 года нумар 192, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Палажэннем вызначаецца парадак функцыянавання інфармацыйнай сістэмы абмену звесткамі аб перасячэнні граніцы ў пунктах пропуску, а таксама аб выдадзеных, ануляваных, прызнаных несапраўднымі і канфіскаваных дакументах, якія сведчаць асобу замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца або пражываюць на тэрыторыі дзяржаў – удзельніц Саюзнай дзяржавы.

Таксама з выкарыстаннем інфармацыйнай сістэмы абмену звесткамі забяспечваецца кантроль за сапраўднасцю дакументаў, якія сведчаць асобу іншаземцаў, а таксама за перасячэннем іншаземцамі граніцы Саюзнай дзяржавы па сапраўдных дазволах на ўезд, выезд, знаходжанне і транзітны праезд.

Фактычна гэта яшчэ адзін заканадаўчы крок па паглынанні Беларусі Расеяй.

hpravy.org