ULegend – гэта праект аўтарскіх гарадскіх экскурсіяў па Беларусі, Літве і Польшчы. На дадзены момант ён рэалізаваны ў выглядзе тэлеграм-бота, з дапамогай якога можна пападарожнічаць па Мінску і Вільні. Каманда праекта плануе зрабіць адмысловы мабільны дадатак ды пашырыць колькасць маршрутаў і гарадоў.
«ULegend плануе вырасці да вялікага агрэгатара аўтарскіх беларускіх аўдыяэкскурсіяў і кўэстаў, які дазволіць беларусам паглыбляцца ў сваю гісторыю і культуру, незалежна ад ідэалагічных павеваў часу. А таксама спазнаваць культуры іншых краінаў», – кажуць аўтары праекта.
Каб падтрымаць ULegend можна стаць удзельнікам магістрату – суполкі ахвярадаўцаў, якія цягам пэўнага перыяду дамаўляюцца падтрымліваць праект беларускай справы вызначанай сумай грошай.
Умовы магістрату:
- Перыяд дзейнасці: 9 месяцаў (8 чэрвеня — 1 сакавіка).
- Як стаць удзельнікам магістрату: падпісацца на ахвяраванне на карысць ULegend паводле аднаго з двух тарыфаў падтрымання.
- Сума спісання: € 10 ці € 20 на выбар удзельніка/-цы.
- Рэгулярнасць спісання: штомесяц. Таксама можна падтрымаць праект разава – € 180 і вышэй.
- Спосаб ахвяравання: плацежная сістэма Stripe.