
Што рабіць, калі вашай краіны няма ў спісе краін, у якіх ёсць магчымасць атрымання пашпарта замежніка?
Толькі за 10 дзён працы сайта pashpart.org, створанага ў сувязі з указам №278 ад 4 верасня 2023 г. (які выключае права беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, атрымліваць новыя пашпарты ці прадаўжаць тэрмін дзеяння старых у дыпрадстаўніцтвах), яго наведала больш за 15 тысяч беларусаў з усяго свету. На мапе бачна – з якіх краін беларусы заходзілі на сайт. А колькасць праглядаў за гэты час перавысіла 80 тысяч!
З аднаго боку – гэта паказвае маштаб праблемы, з якой сутыкнуліся беларусы за мяжой, якія аказаліся пазбаўлены права атрымліваць пашпарты і другія дакументы ў дыпламатычных прадстаўніцтвах РБ.
З іншага боку – беларусы паўсюль! І на мапе, відавочна, не ўсе краіны.
На сайце pashpart.org з’явіліся дадатковыя рэкамендацыі ад Народных амбасадаў Беларусі для тых, хто не знайшоў сваёй краіны ў спісе краін, дзе ёсць магчымасць атрымання пашпарта замежніка.
Вы можаце знайсці гэтыя рэкамендацыі таксама па спасылцы.
Паводле t.me/razamnews
