Алег Кулеша: Мэты будуць дасягнутыя

Як адаптавацца экс-палітвязню ў Варшаве? Ці можна лічыць Польшчу сацыяльна накіраванай краінай? Што цяпер адбываецца ў беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да волі”?

Пра гэта і не толькі расказаў прадстаўнік аб’яднання, былы зняволены Алег Кулеша:

— Апошняя нашая імпрэза, што мы ладзілі, гэта была закрытая канферэнцыя. Закрытая, бо настолькі сур’ёзная аказалася асацыяцыя палітвязняў, што яна цяпер вытрымлівае моцную атаку. Я меў рацыю, што гэта вонкавая атака, мы памыляліся, думалі, што гэта нашыя „дэмсілы“ нейкія або яшчэ штосьці. Не, тут ужо пэўна, бо ў Беларусі таксама водгук вельмі сур’ёзны — затрымліваюць людзей. Наколькі сур’ёзная асацыяцыя кажа тое, што яшчэ нічога фактычна афіцыйна не зрабілі, а ўжо ўсё прывяло да таго, што пачаліся лаянкі-сваркі між сабой. Фактычна як ва ўсіх беларусаў: як кажуць, дайце нам агурка, мы не зможам з’есці, бо пасварымся між сабою. Ну я ўважаю, што ўсё адно асацыяцыя будзе, ува ўсякім выглядзе. Альбо яна будзе называцца „Беларуская асацыяцыя палітвязняў“, альбо яна будзе „Асацыяцыя палітвязняў беларусаў“. Мэты будуць дасягнутыя хай там як. Хацелася б, каб асацыяцыя была болей дакладная, то бок гэта аб’яднанне ўсіх палітвязняў з 1994 году, гэта бараніць і прадстаўляць інтарэсы ўсіх палітвязняў, самае галоўнае зрабіць, пры вяртанні дадому, як мага хутчэй прайсці апеляцыю, каб былі разгледжаныя пытанні аб тым, што дзяржава будзе павінная аддаць фінансавую і маральную шкоду, і адна з самых галоўных мэтаў, яна ўжо не сакрэт, гэта зрабіць гаманцы кожнаму палітвязню. На сёння разглядаюць варыяцыю як гэта будзе. Будзе кшталту таго, як казалі калісьці палякі ў часы змагання Польшчы за свабоду, калі адбывалася польская салідарнасць, удзельнікі казалі „мы так не жылі, як сядзелі“. Мы цяпер не можам забяспечыць сваіх людзей на тэрыторыі Беларусі, але мы можам зрабіць так, каб чалавек, калі выйшаў, ён не меў турбот, самае галоўнае, грашовых. І гэтая мэта была сустрэтая не ўсімі: хтось казаў, што не ўдасца. А я скажу, што ўдасца: бо калі абвесцілі марафон, мы за адзін дзень сабралі, фактычна, трэць усіх грошай, што патрэбныя для стварэння тых гаманцоў. Ідзе праца з юрыстамі, як гэта мае выглядаць, распрацоўваюцца варыяцыі. Гэта толькі адная з мэтаў. Мабыць, праз гэта адбываецца такі ціск на асацыяцыю. Але мы ўсё адно працуем.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

“Таму вельмі важна не спыняцца”, — дадае Алег Кулеша.

racyja.com