Пра гэта сведчаць вынікі апытання «Беларуская эміграцыя ў Польшчы», праведзенага Цэнтрам дыялогу імя Юліуша Мерашэўскага. У апытанні прынялі ўдзел больш за тысячу дзвесце чалавек.
22% апытаных гатовыя вярнуцца ў Беларусь, калі дазволіць сітуацыя, 28% не вызначыліся з планамі на будучыню, а 5% жадаюць зʼехаць з Польшчы ў іншую краіну, але не ў Беларусь. Толькі 1% апытаных заявілі аб жаданьні вярнуцца ў Беларусь у бліжэйшы час.
Паводле апытання, асноўнай прычынай, якая заахвоціла беларусаў, што цяпер знаходзяцца ў Польшчы, пакінуць Беларусь, зрабіўся страх перад рэпрэсіямі на радзіме (86%).
56% апытаных не падтрымліваюць кантактаў з беларускімі арганізацыямі, якія працуюць у Польшчы.