Супрацоўнікі ІТ-кампаній заявілі, што іх надалей выклікаюць на размовы ў КДБ за данаты

Пры гэтым у КДБ клічуць у тым ліку тых беларусаў, хто ўжо не жыве ў краіне, піша Dev.by. Крыніцы выдання кажуць, што спісы нібыта рассылала адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій. У поле зроку сілавікоў трапілі ў тым ліку такія буйныя кампаніі як EPAM і Wargaming/Lesta.

Тых, хто данаціў, прасілі прыйсці ў КДБ, пазней высветлілася, што ў КДБ выклікаюць ня толькі айцішнікаў, але і работнікаў банкаў і іншых кампаній. У поле зроку сілавікоў патрапілі, у прыватнасці, тыя, хто рабіў данаты праз Facebook Pay у канцы лета-восенню 2020 года. Вядома, што інфармацыю аб транзакцыях сілавікі атрымалі з беларускіх банкаў. Пазней айцішнікі, якія пабывалі ў КДБ, расказвалі, што мінімальная сума, якую яны павінны былі выплаціць у якасці ахвяраванняў, складала 1 тысячу даляраў. Пасля выплаты грошай людзі атрымлівалі пастанову пра адмову ў распачынанні крымінальнай справы супраць іх.

racyja.com паводле dev.by