13.10: Аўтарскі вечар Зьмітра Бартосіка ў Вільні

У пятніцу 13-га кастрычніка цудоўная дата, каб сабрацца на аўтарскі вечар “Сьмяяцца, плакаць і сьпяваць” вядомага беларускага барда, журналіста, пісьменьніка Зьмітра Бартосіка.

Вас чакае вясёлы шансон 90-х гадоў. Шансон у добрым сэнсе гэтага слова. Віленскія балады. Чытаньне непрыдуманых анекдотаў з жыцьця, цытаваных з уласных твораў. А таксама песьні Аляксандра Вярцінскага, Булата Акуджавы і Ўладзіміра Высоцкага ў перакладах Рыгора Барадуліна. Партыя баяна — Тацяна Карпіловіч.

Імпрэза адбываецца пры падтрымцы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменьнікаў.

Уваход вольны, але данаты выступоўцам дужа вітаюцца.

13 кастрычніка 20.00

Дом Легенд (Subačiaus g. 15/2, Vilnius)

Free donation