У Варшаве прэзентавалі кнігу Вітольда Юраша «Deman zza miеdzy»

У Варшаўскім Доме культуры адбылася прэзентацыя кнігі «Deman zza miеdzy» былога выконваючага абавязкі амбасадара ў Беларусі Вітольда Юраша.

Кніга на польскай мове пра Беларусь і дыктатара Лукашэнку, пра памылкі Захаду адносна Беларусі. Кажа Вітольд Юраш:

 Гэта даволі песімістычная кніга. Але за тое, гэта кніга пра тое, якія памылкі мы здзейснілі. Мы зрабілі даволі сур’ёзныя памылкі. Я нават баюся, што мы як Захад можам выйграць Украіну і Украіна можа выйграць сама сябе. Але можам прайграць Беларусь.

Паводле канцлера Вольнага Беларускага Універсітэту Аляксандра Мілінкевіча, кніга вельмі пазнавальная як для палякаў, так і для беларусаў. Ёсць і добрае пра беларусаў і крытычнае:

 Гэта ўспаміны чалавека, які хоча штосьці канструктыўна параіць, сказаць, пакрытыкаваць Захад. Важна, што такая літаратура з’яўляецца, яна будзе чытацца і яна будзе паляпшаць нашыя адносіны.

Аляксандр Мілінкевіч не згодзен з песімізмам у канцы. Таму што на вачах мы бачым тут у замежжы, як нацыя адраджаецца. А гэта дае шанец на вольную Беларусь. Прысутныя на прэзентацыі маглі набыць кнігу Вітальда Юраша з яго автографам.

Цалкам матэрыял:

racyja.com