Адбудзецца другі ў гэтым годзе канцэрт, арганізаваны Музеем і асяродкам беларускай культуры у Гайнаўцы.
За 20 гадоў адбылося больш за 50 канцэртаў, дзе гралі больш за 70 польскіх і беларускіх гуртоў. Канцэрты пад дэвізам «Музыка без засцярог» — гэта канцэрты, у якіх музыка заклікана аб’ядноўваць, разбураць падзелы і забабоны, даносіць добры мэсыдж. Таму на сцэне сярод іншых: гурты з Польшчы і Беларусі, яны выступаюць на польскай і беларускай мовах. А канцэрты адбываюцца пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі „Музыка супраць расізму”.
Мерапрыемства адбудзецца 20 кастрычніка а 17:00 на сцэне ў Мазаікарні – у будынку Беларускага музея, вул. 3 мая 42.
Выступяць гурты: WANDROUNIK, LONDYN 70, BŁĘKITNY NOSOROŻEC, ZNICH і PRAWDA.
Уваход вольны.
racyja.com,
Фота: Muzeum i Ośrodek Kultury Białoruskiej w Hajnówce