Прававая ініцыятыва адкрывае набор на гадавы курс «Правы чалавека ў дзеянні!»

Гадавы курс «Правы чалавека ў дзеянні» спалучае тэорыю і практыку. Першыя паўгода ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць вывучаць тэорыю правоў чалавека і вучыцца яе ўжываць. Другія паўгода — праходзіць стажыроўкі ў праваабарончых арганізацыях ці рэалізоўваць уласныя праекты.

Курс для цябе, калі:

• У цябе ёсць базавыя веды, якія ты хочаш абагульніць
• Ты актывіст ці актывістка і хочаш пачаць уласны праект
• Ты плануеш кар’еру ў правах чалавека

Што чакае ўдзельнікаў:

• 6 афлайн-сесій
• вебінары паміж сесіямі
• хатнія заданні на платформе
• стажыроўка ці рэалізацыя ўласнага праекта
• дадатковыя імпрэзы
• база ведаў з матэрыяламі з курса

Адбор складаецца з двух частак: 

1. Анкета ўдзельніка, паводле якой вас запросяць на першую сесію.
2. Першая сесія + эсэ, паводле якога вас запросяць на поўны ўдзел у праграме.

Больш інфармацыі і праграма на старонцы курса.

Курс бясплатны, аплачваюцца квіткі, жытло і харчаванне. Але квіткі на першую сесію ўдзельнікі і ўдзельніцы набываюць самастойна.

Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.

Дэдлайн падачы заявак: 25.10.2023 г.

budzma.org