Апошнія дні фестывалю пройдуць ў Беластоку 28 і 29 кастрычніка. Літаратурныя сустрэчы будуць спалучацца з абмеркаваннямі, прэзентацыямі кніг, дыскусіямі і лекцыямі.
Фестываль ужо адбыўся ў Батумі, Варшаве і Вільні. Сёлета фест PRADMOVA прысвечаны пошуку будучыні для беларускай культуры. Арганізатары адзначаюць, што сярод удзельнікаў – вядомыя беларускія аўтары і дзеячы культуры, а таксама пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету, якія далучацца да падзеі афлайн і анлайн, каб абмеркаваць актуальныя выклікі і надзённыя праблемы, што стаяць перад беларусамі сёння.
Каб стаць валанцёрам трэба запоўніць форму рэгістрацыі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 20 кастрычніка.
Праграма фестывалю
Кантакт для сувязі.