Папа Францішак звярнуўся да беларусаў і сказаў, што моліцца за іх.
Відэа апублікаваў у Instagram біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі.
«Сёння, 13 кастрычніка, вітаючы Папу Францішка падчас паседжання Генеральнай асамблеі Сінода біскупаў, Святы Айцец перадаў словы прывітання і благаславення для беларусаў. Я дзялюся з вамі гэтым дарам Папы для ўсіх нас і заклікаю вас маліцца ў інтэнцыі Святога Айца», – напісаў ён у каментары.
«Вітаю ўсіх вас. Няхай Гасподзь шчодра вас дабраславіць. Малюся за вас, за ўсю Беларусь, і вы моліцеся за мяне», – сказаў пантыфік на відэа.
racyja.com паводле reform.by