«Еду ў Магадан: не вер, не бойся, не прасі» — арыгінальны спектакль паводле турэмнага дзённіка беларускага анархіста Ігара Аліневіча.
Даты: 13 і 14 лістапада
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Teatr Druga Strefa, ul. Magazynowa 14A, Warszawa
У сваім дзённіку ён апісвае практыку беларускай турэмнай сістэмы, заснаванай на жорсткім фізічным гвалце, але перш за ўсё на выдасканаленым псіхалагічным прымусе, які прымушае зняволеных сумнявацца ў сваёй волі і сумленні, губляць давер да сваіх блізкіх.
У снежні 2021 года Ігара Аліневіча разам з паплечнікамі Сяргеем Раманавым, Дзмітрыем Дубоўскім і Дзмітрыем Рэзановічам зноў асудзілі на 20 гадоў пазбаўлення волі за тэрарызм.
Спектакль ідзе на чэшскай мове з польскімі і беларускімі субтытрамі