Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Літвы

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманіце.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Кіраўнік ураду Літвы выказала падтрымку дэмакратычнай Беларусі і запэўніла, што Літва працягвае і будзе працягваць падтрымліваць Беларусь на міжнароднай арэне. Пра гэта інфармуе прэсавая служба Ціханоўскай.

Падчас сустрэчы Шыманіце заявіла, што патрабаванне да рэжыму ў Беларусі застаецца нязменным: вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных вязняў, правесці свабодныя выбары. Паводле прэм’еркі, Літва будзе працягваць падтрымліваць дэмакратычную Беларусь, з аднаго боку, а з другога — працягваць пашырэнне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі за саўдзел у вайне супраць Украіны і рэпрэсіі супраць беларусаў.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Таксама ў паведамленні гаворыцца, што Святлана Ціханоўская і Інгрыда Шыманіце абмеркавалі недапушчальнасць змякчэння санкцый супраць калійных угнаенняў і іншых дзяржаўных прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць рэпрэсіўны рэжым дыктатара Лукашэнкі.

racyja.com