28-29.10: Фестываль PRADMOVA ў Беластоку – літаратурныя прэміі, ноч (НЕ)расстраляных паэтаў і лекцыі пра літаратуру

28-29 кастрычніка ў беластоцкім Centrum im.Ludwika Zamenhofa па адрасе Warszawska, 19 адбудзецца апошняя ў гэтым сезоне PRADMOVA.

Сярод удзельнікаў і ўдзельніц фестывалю выбітныя беларускія дзеячы культуры і літаратуры: Андрэй Хадановіч, Уладзімір Някляеў, Валянцін Акудовіч, Таццяна Нядбай, Алесь Аркуш, Віктар Сямашка, Сяржук Доўгушаў, Марына Казлоўская, Ала Пігальская і іншыя.

У беластоцкай праграме фестывалю вас чакаюць дыскусіі і лекцыі, майстар-класы, прэзентацыі кніг, літаратурны квіз, узнагароджанне пераможцаў прэміі Францішка Багушэвіча і Алеся Адамовіча, а таксама ноч (НЕ)расстраляных паэтаў і іншыя культурныя падзеі.

Арганізатары запрашаюць усіх ахвочых стаць часткай беластоцкіх літаратурных выходных, пазнаёміцца, набыць кнігі для ўтульных зімовых вечароў і падзяліцца натхненнем.

Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю вольны, але на некаторыя івэнты будзе патрэбная рэгістрацыя. Сачыце за анонсамі і абнаўленнямі на сайце і ў сацыяльных сетках фестывалю. 

Поўная праграма на сайце pradmova.eu. Праграма на сайце клікабельная, калі ласка, націсніце на імпрэзу, каб пабачыць апісанне і спасылкі на рэгістрацыю.

Праграма 

28 кастрычніка 2023, субота, Беласток (пляцоўка А)

11.30 — 12.00 Адкрыццё. Вітальнае слова

12.00 — 12.50 Прэзентацыя выдавецкай ініцыятывы «Вільма»: Сяргей Лескець «Шэпт», Ганна Шакель «Цела мігдалу», беларускі пераклад кнігі «Танец мядзведзяў» Вітольда Шаблоўскага

13.00 — 13.40 Андрэй Хадановіч. Прэзентацыя новай кнігі «Вершы»

13.50 — 14.40 Прэзентацыя кнігі «Тастамент Рагвалода» Алеся Аркуша з удзелам Кастуся Касяка і Святланы Куль

14.50 — 16.50 Дыскусія «Гарачыя кропкі і чырвоныя сцяжкі ў беларускай гісторыі». Мадэратар − Алесь Кіркевіч

17.00 — 18.10 Лекцыя Марыны Казлоўскай пра «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча «Ці (як) варта перачытваць школьны белліт?»

18.20 — 19.20 Дыскусія «Беларусы — этнічная ці палітычная нацыя: у пошуках генезы і цывілізацыйных прыкмет нацыі?» Мадэратар − Валер Булгакаў

19.30 — 20.10 Прэзентацыя кнігі вершаў «Аўтар мае рацыю заўжды» Віктара Сямашкі

20.20 — 21.00 Прэзентацыя спеўніка «Бяседныя песні» з Сержуком Доўгушавым. Спеўны сход

28 кастрычніка 2023, субота, Беласток (пляцоўка Б)

13.00 — 14.00 Майстар-клас па кніжнай ілюстрацыі ад мастачкі Таццяны Калач (патрабуецца рэгістрацыя)

14.30 — 15.30 Прэзентацыя зборніка «CTRL+S» праграм ЕГУ «Еўрапейская спадчына» і «Развіццё культурнай спадчыны» з удзелам Сцяпана Стурэйкі

15.40 — 16.40 Прэзентацыя праекта Алы Пігальскай «Шрыфтавы Архіў»

17.00 — 18.00 Прэзентацыя першай анталогіі беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю»

19.20 — 21.00 Літаратурны квіз PRADMOVA (патрабуецца рэгістрацыя)

29 кастрычніка 2023, нядзеля, Беласток (пляцоўка А)

12.00 — 13.05 Дыскусія «Спецыфіка беларускай кнігі па Падляшшы» з удзелам Дарафея Фіёніка

13.15 — 14.15 Узнагароджанне пераможцы Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча

14.25 — 15.25 Дыскусія пра турэмную літаратуру з удзелам Уладзіміра Някляева і Таццяны Нядбай. Мадэратар − Андрэй Хадановіч

15.35 — 16.35 Дыскусія «Кніжны бізнес: каму патрэбная беларуская кніга ў эміграцыі?» з удзелам беларускіх выдаўцоў. Мадэратар − Алесь Кіркевіч

16.45 — 17.00 Узнагароджанне пераможцы Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча

17.00 — 18.00 «Мы нічога не ведалі…тут на ўскрайку». Культурны супраціў у познесавецкай Беларусі. Размова Тані Арцімовіч з Таццянай Астроўскай

18.10 — 18.50 «Дыялогі з Сізіфам. Камень беларускага мыслення»: размова з Валянцінам Акудовічам пра новую кнігу, філасофію і Беларусь

19.00 — 19.40 Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Някляева «САМ»

19.50 — 21.00 Ноч (НЕ)расстраляных паэтаў. Чытаюць Андрэй Хадановіч, Кацярына Ваданосава, Таццяна Нядбай, Уладзімір Някляеў, Віктар Сямашка

29 кастрычніка 2023, нядзеля, Беласток (пляцоўка Б)

13.00 — 14.15 Майстар-клас па вырабе паштовак ад мастачкі Таццяны Савіч (патрабуецца рэгістрацыя)

14.25 — 15.25 Прэзентацыя «Выбранай лірыкі» Уладзіміра Арлова

15.35 — 16.35 Майстар-клас «Пісьмовыя практыкі для самапазнання і барацьбы са стрэсам» ад Кацярыны Дабкене (патрабуецца рэгістрацыя)

16.45 — 17.40 Прэзентацыя кніг «Мы вернемся», «Вызвалі або бяжы» і «Трыпутнік» паэткі і перакладчыцы Ганны Комар

17.50 — 18.50 Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» з удзелам Таццяны Нядбай

19.00 — 19.50 Лекцыя Андрэя Хадановіча пра Мойшэ Кульбака і яго паэму «Райсн (Беларусь)»

паводле прэс-рэлізу