26.10: Сустрэча з Ганнай Кандрацюк у беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры

26 кастрычніка ў чацьвер у Беластоку пройдзе сустрэча з публіцысткай і аўтаркай кніг Ганнай Кандрацюк. 

А 18-й гадзіне ў Цэнтры праваслаўнай культуры (вуліца Святога Мікалая-5) адбудзецца прэзентацыя кнігі „У прысценку старога лесу” (гісторыі людзей, жыхароў, якіх падзяліла мяжа Белавежскай пушчы).

Кніга пабачыла свет сёлета ў выдавецтве Праграманай Рады тыднёвіка „Ніва”.

Сустрэчу з аўтаркай кнігі будзе весці Мікола Ваўранюк.

Запрашаюцца ўсе цікаўныя і ахвотныя!

Раней прэзентацыі прайшлі ў СтудзіводахДубічах Царкоўных і Варшаве, а таксама ў Беластоку на клубе Beer&History.

racyja.com