Выйшла новае відэа пра прыгоды мышак на Каляды

Сядзеў аднойчы каля каміна кот. І было яму сумна-сумна. А за вакном была зіма і надыходзілі Каляды. Пайшоў ён да мышак у кладоўку, каб разам паклікаць усіх з поля і з лесу і наладзіць свята…

Прыгоды мышак – лялечны відэаспектакль паводле казак, якія прыдумаў адзін тата, каб пазнаёміць сваіх дзетак з жывёльным светам. Галоўныя гераіні – палявая мышка Маша і хатняя мышка Даша, іх прыгоды і вандроўкі адбываюцца ў розных асяродках, а таксама ў розныя поры году.

Пазнавальны эфект разлічаны на дзетак 3-8 гадоў, забаўляльны – без межаў узросту. Спектакль просты, дынамічны, добра трымае ўвагу дзяцей.

Галоўных гераінь АГУЧВАЮЦЬ тыя самыя дзеці, для якіх і прыдумляліся казкі.

Батлейка і музыка: Стары Ольса

Дадатковыя актыўнасці да спектакля па спасылцы.

budzma.org