Усяго ў спаборніцтве ўдзельнічалі 63 польскія каманды, з якіх толькі адна каманда была па-за межамі Польшчы. У склад беларускай каманды «No time to explain», якая сабралася ў CreateCulture Studio у Вільні, уваходзіла 12 беларусаў і беларусак, якія з’яўляюцца як прафесіяналамі кіно (аператары, сценарысты, акцёры), так і аматарамі-энтузіястамі.
Кароткія відэа каманд-пераможцаў былі паказаныя на вялікім экране аднаго з кінатэатраў Варшавы.
«Было вельмі стрэсава, але сабралася класная каманда» — кажа ўдзельніца «No time to explain» Надзея Ількевіч: «Мы выцягнулі жанр камедыі і ўзрадаваліся, бо можна было нарэшце павесяліцца! Сцэнар прыдумалі хутка і нам нават дапамагаў Сяргей Календа. Мы не чакалі ніякай узнагароды, але было вельмі прыемна атрымаць прыз сімпатый гледачоў. Асабліва улічваючы, што мы былі ў Вільнюсе, а прэм’ера была ў Варшаве і ў зале былі толькі палякі, а сам наш фільм быў на беларускай мове! Мы вельмі задаволеныя такім вынікам!».
Фестываль 48HourFilm Project — гэта 48-гадзінны кінапраект, глабальнае кіна-спаборніцтва, якое праходзіць у больш за 100 гарадоў свету на працягу года. У кожным горадзе збіраюцца мясцовыя кінакаманды — ад пачаткоўцаў да прафесіяналаў — ды спаборнічаюць за стварэнне кароткаметражнага фільма ўсяго за выходныя (48 гадзін)! Усім камандам даецца аднолькавае заданне: пэўны персанаж, сюжэтная лінія і рэквізіт, які абавязкова трэба ўжыць у кароткаметражным фільме.
Выніковы відэаролік каманды можна паглядзець па спасылцы:
Дарэчы, каманда CreateCulture Group самастойна ладзіць 48-гадзінныя кіна-чэленджы ў Вільні пад назвай «КінаКаляды48». Далучыцца да ўдзелу магчыма не толькі ў Вільні, але і анлайн! Наступны open call будзе напрыканцы лістапада. Сачыце за аб’явамі ў сацсетках CreateCulture Group, каб далучыцца да спаборніцтва!