Сумленна вучыць урокі гісторыі, распавядаць аб іх уголас, не забывацца на іх – бадай адзін з галоўных здабыткаў беларусаў, асабліва за апошнія тры гады. Гэта робіць нас моцнымі, бачнымі, цэльнымі.
1937 года даўно мінуў, мы з’ехалі з радзімых мясцін, жыццё ўскладняецца, але мы трымаем нашую памяць!
І вельмі важна: мы робім нашу імпрэзу ў грамадзянскай прасторы, каб горад ведаў нашыя гісторыі, бачыў нашую памяць.
Мы запрашаем вас далучыцца да нашых успамінаў, чытанняў, спеваў, сяброўскіх сустрэч з кубачкам гарбаты ва ўтульным восеньскім скверы, каб аддаць даніну памяці асобам, якія не гледзячы ні на што, пакінулі нам спадчыну – нашу Беларусь!
Прыходзьце, каб пачуць! Прыходзьце, каб прамовіць! Прыходзьце, каб помнілася ды не паўтаралася!
Месца: 29 кастрычніка
Час: 16:00
Дзе: Сквер ля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду
Рэгістрацыя на ваш выступ у фармаце “вольны мікрафон