3 лістапада 2023 года , а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча у рамках праекту “Вежа міру” адбудзецца музычна-паэтычнаа дзея «Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да зямлі…».
«Нельга забыць…» – раман беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча пра сапраўднае і вялікае каханне двух людзей, якое вярнула іх да жыцця. Раман прасякнуты паэтычнымі вобразамі – вершы, якія сустракаюцца ў кнізе, гэта творы галоўнага героя. Ён – 30-гадовы беларускі паэт, які калісьці адчуў горыч страты, таму ўсё напісана на нерве, трагічна і ўзнёсла.
Падчас музычна-паэтычнай дзеі у выкананні Міхаіла Бараноўскага прагучаць вершы Уладзіміра Караткевіча, пабудаваныя ў асобную гісторыю.
Уваходны квіток – 10 рублёў.
Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.