01.11: Куратарская экскурсія “Іван Замоцін. Адзін з першых” у Мінску

1 лістапада 2023 года, а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе куратарская экскурсія па экспазіцыі дакументальнай выставы “Іван Замоцін. Адзін з першых”.

1 лістапада 2023 года спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Замоціна (1873 – 1942), беларускага і рускага літаратуразнаўцы, акадэміка Акадэміі навук БССР (1928), члена-карэспандэнта Акадэміі навук СССР (1929), доктара філалагічных навук (1934), выкладчыка розных вышэйшых навучальных устаноў БССР.

Падчас куратарскай экскурсіі можна даведацца пра ролю Івана Замоціна ў захаванні і прэзентацыі асабістай і творчай спадчыны класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Таксама распавядзем пра дзейнасць Івана Іванавіча як даследчыка беларускай і рускай літаратуры, папулярызатара і выкладчыка.

Кошт квітка: 6 руб. – дарослыя, 3 руб. – навучэнцы, студэнты.

Даведкі па тэлефоне: +375 17 355 22 95.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

bellitmuseum.by