Новы выпуск на канале Андрэя Хадановіча — знак падтрымкі Ізраілю і яго грамадству, якое было ўцягнута ў крывавую вайну. Гаворка пойдзе пра стылёвую ізраільскую літаратуру і аўтараў, чые кнігі перакладзены на беларускую мову: Мэір Шалеў, Узі Вайль і Этгар Керэт.
З выпуску даведаемся:
Хто перакладае ізраільскіх літаратараў з іўрыту на беларускую мову?
Як біяграфіі і творы Шалева, Вайля і Керэта звязаны з Беларуссю?
Чаму найвядомейшы раман Мэіра Шалева носіць па-беларуску іншую назву і што робіць у творы кот Булгакаў?
Як ахарактарызаваў свой цыкл «Буржуазія задаволена не да канца» Узі Вайль?
Навошта ў Варшаве быў створаны праект «Вузкі дом» («Дом Керэта»)?
Як Керэт прыязджаў у Беларусь з прэзентацыяй кнігі «Сем добрых гадоў»?